Разам за бяспеку і правапарадак


Хойніцкім раённым камітэтам грамадскага аб’яднання “БРСМ” праведзены шэраг мерапрыемстваў у межах рэспубліканскай акцыі “Разам за бяспеку і правапарадак”.

Актывісты саюза сумесна з супрацоўнікамі ДАІ правялі акцыю “Стань прыкметным у цемры” па распаўсюджванню святлоадлюстроўваючых элементаў. Шэраг тэматычных дыскатэк і лекцый, у час якіх да моладзі звярталіся супрацоўнікі РАУС і ДАІ, прайшлі ў навучальных установах раёна.

Байцы маладзёжнага атрада аховы правапарадку і дружыннікі сумесна з адказнымі службамі прынялі ўдзел у патруляванні тэрыторыі горада і раёна, ажыццяўлялі кантроль за бяспекай дарожнага руху.


Ю. БУЙНЕВІЧ,
другі сакратар РК ГА “БРСМ”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *