Зямля – кapмiцeлькa, зямля – нaдзeя

Сельское хозяйство

У нашым раёне завяршаюць сяўбу яравых зерневых і зернебабовых. Пад гэтыя культуры адведзена 3590 гектараў.

Безумоўна, цяпер самая абмяркоўваемая тэма ў вяскоўцаў – гэта надвор’е. Хаця і кажуць, што не трэба спісваць усё на нябесную канцылярыю, аднак ёй жа не пакамандуеш. Аграрыі манітораць метэасайты і спадзяюцца на добры прагноз. Між тым менавіта дзякуючы змяненню клімату ў апошнія гады ў рэгіёне складваюцца выдатныя ўмовы для вырошчвання кукурузы. Яе сяўба – на чарзе.

Глебу на плошчах, адведзеных пад «царыцу палёў», у КСУП «Аравічы» рыхтуе адказны механізатар Уладзімір Гарашчанка.

– Працаваць даводзіцца хутка, вобразна кажучы, даганяем познюю вясну. Пры гэтым ні для каго не сакрэт, што на палях якасць – аўтарытэт, – зазначае малады чалавек.

Ён абраў для сябе «палявую» прафесію не выпадкова. Прабачце за магчыма збітую фразу, але гэта так і ёсць – ён проста любіць зямлю. Гэтаму не патрэбна пацвярджэнне, усё чытаецца ў вачах і адносінах.

Наталля РЭВЯКА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *