Агульныя намаганні ў добраўпарадкаванні

Власть

Справаздачы трымалі старшыні Велікаборскага і Паселіцкага сельвыканкамаў

На базе Паселіцкага сельскага Савета прайшло пасяджэнне пастаяннай камісіі па добраўпарадкаванні і прыродакарыстанню раённага Савета дэпутатаў.

Тэмай для разгляду была работа на тэрыторыі Велікаборскага і Паселіцкага сельсаветаў па комплексным добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі. У пасяджэнні прыняла ўдзел намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў Галіна Окунева.

Старшыні вышэйназваных сельвыканкамаў Ала Кузьменка і Святлана Рабянок у сваіх выступленнях перад членамі камісіі і дэпутатамі расказалі пра работу па зборы сродкаў самаабкладання, вырашэнні пытанняў добраўпарадкавання вуліц, утрымання прыдамавых тэрыторый у эстэтычным выглядзе і г.д. Канкрэтныя прыклады суправаджаліся слайд-паказам. Акцэнт быў зроблены на тое, што кожны кавалачак зямлі павінен выглядаць прыгожа. Зроблена многа, але шмат яшчэ давядзецца выканаць. Старшыня камісіі Аляксандр Паляенка ўказаў на недахопы, якія трэба выправіць. Іх выявілі падчас вывучэння дадзенага пытання напярэдадні пасяджэння.

Было падкрэслена, што варта ў гэтым важным напрамку працаваць ва ўзаемадзеянні ўсіх служб. Дадзены канкрэтныя рэкамендацыі, як зрабіць сумесную работу больш выніковай.

Ул. інф.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *