Адказна да ўсяго, што робіш – каб вынік быў добрым

Власть

Сустрэчы ў працоўных калектывах, як адна з форм работы дэпутацкага корпусу.

Работнікі чакаюць такіх сустрэч, каб даведацца аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, задаць пытанні, часам нават і даць парады. Чарговую сустрэчу ў працоўных калектывах старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Бондар правяла на гэтым тыдні. Яна прыйшла да работнікаў падатковай інспекцыі і аддзела статыстыкі.

Перш-наперш абмеркавалі тэму вакцынацыі ад каранавірусу. Галіна Віктараўна адзначыла, што сёння важна клапаціцца аб здароўі, і многае ў гэтым плане залежыць непасрэдна ад самаго чалавека. Ніякая бальніца не дапаможа, калі злоўжываць у ежы, спіртным, курыць, весці пасіўны лад жыцця, ды яшчэ і не вакцынавацца. І пра абавязковую штогадовую дыспансерызацыю забывацца нельга – не для адчапнога подпісы ў кабінетах пазбіраць, а сапраўды праверыць сваё здароўе.

Таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў праінфармавала аб рабоце дэпутацкага корпусу, разглядаемых пытаннях, рэалізуемых на тэрыторыі Хойнікшчыны раённых комплексах Дзяржаўных праграм (зараз іх 14 рэалізуецца), фарміраванні раённага бюджэту, яго даходных і расходных частках.

Зайшла размова і аб гандлёвым абслугоўванні ў раёне. Пэўныя нараканні да яе, канешне, ёсць. Аднак будзем спадзявацца, што недахопы ў хуткім часе будуць ухілены.

«Кожны на сваім працоўным месцы, – адзначыла Галіна Віктараўна, – нягледзячы на тое, дырэктар ён ці просты работнік, павінен з усёй адказнасцю адносіцца да сваіх абавязкаў, даручанай справы. А інакш навошта займаць месца, калі працуеш дрэнна. Калі хочам атрымаць добры вынік – то і працаваць для яго дасягнення патрэбна добра».

Вольга БЕЛАШ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *