Як жа так: у першым пад’ездзе вада – брудная, у другім – халодная

Службы информируют

Такая праблема ў шматкватэрным доме па вул. Савецкая, 19а горада

Адтуль звярнулася жыхарка першага пад’езда са скаргай на іржавую ваду з вадаправоднага крана. У той жа час з таго ж дома патэлефанавала хайнічанка, раззлаваная, што з гарачага крана бяжыць толькі ледзьве цёплая вада – нават малое дзіця памыць нельга без далівання нагрэтай на пліце вады. Нават доказы прадставіла – фотаздымак тэрмометра ў кружцы.

Сапраўды, 34 градусы – не вельмі камфортная для выкарыстання вада. Ды і гарачай ў такім выпадку яе назваць цяжка – хіба што летняя.

За каментарыем звярнуліся да дырэктара КЖУП «Хойніцкі камунальнік» Сяргея Несцярэнкі.

Ён пацвердзіў, што абедзьве гэтыя заяўкі яшчэ чакаюць вырашэння і гэта вядомая справа, калі жыхары аднаго дома звяртаюцца па розных праблемах аднаго накірунка. Гэтыя пытанні будуць вырашаць з розных бакоў: каб ачысціць ваду, прамыюць участак сеткі па вул. Савецкай. А каб падтрымаць неабходны тэмпературны ўзровень вады з крана, правераць аўтаматычныя настройкі ў кацельні.

Запісала Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *