Не ступай на тонкі лёд

Службы информируют

З мэтай папярэджання няшчасных выпадкаў і гібелі людзей на вадаёмах, недапушчэнні выхаду грамадзян на лёд у перыяд ледаставу, работнікі Хойніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна са старшынёй раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах правялі сумесны рэйд па вадаёмах раёна.

Пра тое, што тонкі лёд тоіць у сабе небяспеку на сённяшні дзень ведае, мабыць, кожны. Аднак, сезонная небяспека так і вабіць да сябе. Патэнцыйныя ахвяры-аматары падлёднай рыбалкі. Па статыстыцы трэць ахвяр знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення. Аднак на 100% ад экстрэмальнага купання не застрахаваны ніхто, таму варта выконваць нескладаныя правілы бяспекі. Часцей за ўсё людзі забываюць аб тым, што дастаткова правесці 15 хвілін у халоднай вадзе, і ўсё можа скончыцца самым сумным чынам.

Падчас рэйду аматараў зімовай рыбалкі выратавальнікі так і не сустрэлі, аднак, для таго, каб не здарылася бяды, удзельнікі рэйду ўсталявалі таблічкі з папярэджаннем аб забароне выхаду на лёд.

Старайцеся выконваць усе правілы паводзін на лёдзе, не варта спадзявацца на «пранясе!» Кожны раз, адпраўляючыся на зімовую рыбалку, памятайце, што вас чакаюць дома жывымі.

А. БЯСПАЛЫ, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *