Поспех прыходзіць да ўмелых

Сельское хозяйство

Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гомельскага аблвыканкома В.М. БАБОК: «Поспех прыходзіць да ўмелых».


У вобласці была праведзена сур’ёзная работа да ўборачнай кампаніі ў частцы падрыхтоўкі матэрыяльна-тэхнічнай базы сельскагаспадарчых арганізацый, камбінатаў хлебапрадуктаў, па вучобе кадраў, стварэнню належных бытавых умоў работнікам, занятым на ўборцы ўраджаю, што дазволіла сельскагаспадарчым арганізацыям, нягледзячы на няпростыя ўмовы надвор’я, арганізавана ўбраць хлеб.

У бягучым годзе быў сфарміраваны нядрэнны ўраджай збожжавых культур і рапсу.

Сельскагаспадарчымі арганізацыямі вобласці збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы на зерне) убраны з плошчы 324,6 тыс.га. Намалочана 1106,5 тыс.тон збожжа (104 працэнты да ўзроўню мінулага года) пры ўраджайнасці 34,1 ц/га, што на 1,9 ц/га больш узроўню 2008 года.

Такі вынік перш за ўсё звязаны з тым, што агранамічнай службай вобласці больш граматна праведзена работа на ўсіх тэхналагічных этапах вырошчвання збожжавых культур. Пад збожжавыя і зернебабовыя  на кожны гектар было ўнесена па 260 кг дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў, што на 15 кг больш, чым пад ураджай 2008 года. На ўсіх плошчах праведзена хімічная праполка пасеваў азімай пшаніцы, трыцікале, яравых збожжавых каласавых культур, на 44% плошчаў праведзена работа па абароне збожжавых культур ад хвароб. Практычна на 90% плошчаў сяўба была праведзена камбінаванымі пасяўнымі агрэгатамі, насеннем лепшай якасці, чым летась.

Па ўраджайнасці традыцыйна лідзіруе Рэчыцкі раён – 47,9 ц/га, хаця ў параўнанні з мінулым годам гэты паказчык некалькі ніжэй (на 3,4 ц/га). У Хойніцкім раёне з кожнага гектара сабрана па 39,1 ц/га, Кармянскім – 38,5 ц/га, Добрушскім 36,6 ц/га.

Найбольшая прыбаўка да ўзроўню мінулага года па ўраджайнасці ў Мазырскім раёне (+7,6 ц/га), Кармянскім (+5,9 ц/га), Акцябрскім (+5,7 ц/га), Ельскім (+5,4 ц/га), Калінкавіцкім (+5,3 ц/га). У той жа час ніжэй мінулага года на 1,4ц/га ўраджайнасць у Жлобінскім раёне, на 1,3 ц/га –у Рагачоўскім раёне.


У ДОБРЫХ ГАСПАДАРОЎ ДАБРО МНОЖЫЦЦА:


– КСУП “Агракамбінат “Холмеч” Рэчыцкага раёна: дырэктар Панчанка Віталій Сямёнавіч. З плошчы 2500 га збожжавых і зернебабовых культур намалочана 21,2 тыс. тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 84,8 ц/га;

– калгас (ПСК) “50 год Кастрычніка” Рэчыцкага раёна: старшыня Шпакоў Рыгор Купрыянавіч. З плошчы 1420 га намалочана 8,4 тыс. тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 59,4 ц/га;

– РУСП “Эксперыментальная база “Уваравічы” Буда-Кашалёўскага раёна: дырэктар Рысін Дзмітрый Андрэевіч. З плошчы 1030 га намалочана 6 тыс. тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 58,5 ц/га;

– СПК “Крыўск” Буда-Кашалёўскага раёна: старшыня Падалячын Аляксандр Паўлавіч. З плошчы 1780 га намалочана 10,1 тыс.тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 56,9 ц/га;

– СПК “50 год БССР” Калінкавіцкага раёна: старшыня Гаркуша Анатолій Іванавіч. З плошчы 1255 га намалочана 6,9 тыс. тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 55,1 ц/га.

Хлебанарыхтоўчымі, транспартнымі, сельскагаспадарчымі арганізацыямі завершана работа па рэалізацыі збожжа і масланасення рапсу ўраджаю 2009 года для дзяржаўных рэспубліканскіх патрэб.


ПА ДЗЯРЖЗАКАЗУ ПАСТАЎЛЕНА:


– збожжа – 146,5 тыс. тон, або 109% да задання;

– ячменю піваваранага – 10,5 тыс. тон (105%);

– збожжа для вытворчасці спірту 33,9 тыс. тон (103%);

– масланасення рапсу – 50,9 тыс. тон (102%).

Поспех прыходзіць да ўмелых. Лепшыя з лепшых будуць адзначаны сёння заслужанымі ўзнагародамі і падарункамі. Віншую пераможцаў абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2009” і ўсіх работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці са святам ураджаю і прафесійным святам. Моцнага вам здароўя і дабрабыту, новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *