Калодкі – драўляныя, правады – ўскрутку: дзе мабільная выявіла недахопы?

Службы информируют

У мінулыя візіты парушэнні выявілі, паведамілі работнікаў, аднак яны іх так і не выправілі.

Такое меркаванне склалася падчас наведвання мабільнай групай райвыканкама МТП «Барысаўшчына», МТК «Храпкаў» і МТФ «Езапоў».

Так, на машынна-трактарным парку для рамонту тэхнікі выкарыстоўваюцца драўляныя калодкі. Прычым, практычна на ўсіх агрэгатах. На зварачным апараце прымяняецца самаробны электратрымальнік. У памяшканні гаража, прахадной злучэнне правадоў выканана ўскрутку. У майстэрні ў шчыце асвятлення знята ахоўная крышка. У памяшканні зварачнага аддзялення і гаража на дзвярах электрашчыткоў адсутнічаюць запіраючыя прылады.

На МТК «Храпкаў» у даільнай зале выбоіны на плітцы. У кацельні зняты выключальнік аварыйнага асвятлення і не ізаляваныя часткі электраправодкі.

На МТФ «Езапоў» несвоечасова вядзецца журнал інструктажоў па ахове працы.

І. ГРЫГАРОВІЧ, начальнік аддзела па пытаннях ЗСПА ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *