Падарунак з Паднябеснай

Спорт

У рамках пагадненняў паміж урадамі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі ад 13 снежня 2004 года і 26 верасня 2005 года Дэпартаментам па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь перададзены ўстановам аховы здароўя Гомельскай і Магілёўскай абласцей на бязвыплатнай аснове 13 сучасных рэнтгенапаратаў вытворчасці Кітайскай Народнай Рэспублікі. Медыцынскі рэнтгенаўскі комплекс AXGРSM80 коштам 460 мільёнаў беларускіх рублёў паступіў па гуманітарнай лініі ў нашу цэнтральную раённую бальніцу. Мантаж абсталявання будзе праведзены ў першым паўгоддзі будучага года кітайскімі спецыялістамі.

Гэтая дапамога вельмі дарэчы дзеля выканання дзяржаўнай праграмы “Туберкулёз” з мэтай зніжэння захворваемасці насельніцтва раёна.

На сённяшні дзень у бальніцы працуе нелічбавы флюарограф, 1984 года выпуску. Хаця па санітарнаму пашпарту яго можна выкарыстоўваць да красавіка 2010 года, аднак ён ужо зношаны і патрабуе замены.

У сувязі з тым, што ў цэнтральнай раённай бальніцы адслужыў свой тэрмін і перасоўны рэнтгенаўскі кабінет, у сельскіх населеных пунктах у кастрычніку-лістападзе сёлета па распрацаванаму графіку працаваў перасоўны кабінет Брагінскай ЦРБ.


Ю. ВАСІЛЕВІЧ,
галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *