Віктар Кабылка: галасую за мір, згоду, стабільнасць, бяспеку і годнае будучае Беларусі

Важное Референдум-2022

Прагаласаваў, таму што хоча мець дачыненне да далейшага развіцця Беларусі, свайго раёна хайнічанін Віктар Кабылка.

Асоба на Хойнікшчыне вядомая. Ён верна служыў медыцыне на працягу 40 гадоў. У мінулым – галоўны ўрач раённай бальніцы. Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання ў 2000-2004 гг. Віктар Іванавіч з’яўляецца кавалерам ордэна Айчыны ІІІ ступені. Таксама ўзнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, ордэнам рускай праваслаўнай царквы Святога Роўнаапостальнага Князя Уладзіміра ІІІ ступені, медалём імя М.І. Пірагова. А яшчэ ён – выдатнік аховы здароўя СССР. Апускаючы бюлетэнь у урну, ён прагаласаваў за мір, згоду, стабільнасць, бяспеку і годнае будучае Беларусі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *