Алімпіядны рух

Образование

Прайшоў другі этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Удзел у ім прынялі 258 вучняў школ нашага раёна і 14 навучэнцаў ДПТВ-183.

Выканаць не менш паловы заданняў і адпаведна прайсці ў наступны тур здолелі 11 чалавек.

Па прадмету “тэхнічная праца” добрыя вынікі паказалі адразу 3 чалавекі: вучань Віцьеўскай СШ Іван Пляско і гімназісты Ягор Раманчык і Вадзім Касабуцкі. Добра справіліся з заданнямі яшчэ тры прадстаўнікі дзяржаўнай гімназіі: Марыя Базулька (англійская мова), Вольга Марчанка (хімія) і Андрэй Валяваты (геаграфія). Крысціна Ермаловіч (Велікаборскі д/с-БШ) стала лепшай у раёне па прадмету “Абслуговая праца”, Вольга Віткоўская (СШ № 2) – па гісторыі. У наступны тур алімпіяды выйшлі і тры вучні гарадской сярэдняй школы  № 3: па матэматыцы – Юлія Валочка, па рускай і беларускай мовах – Юлія Салянка і Алеся Дашук.

Трэці тур рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах пройдзе 11 студзеня ў г. Гомелі.


Р. КАЖАМЯКІНА,
загадчыца РМК аддзела адукацыі райвыканкома.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *