З жыцця прафсаюзаў


Адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя райкома прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, у якой прынялі ўдзел старшыня абласнога камітэта прафсаюза М.І. Чарныш і намеснік старшыні  райвыканкома В.М. Шаўчэнка.

Са справаздачамі аб праведзенай рабоце з сакавіка 2007 года па снежань 2009 года выступілі старшыня райкома прафсаюза  Ж.М. Чарняўская і старшыня рэвізійнай камісіі Л.А. Кравец.

На канферэнцыі выбраны саставы прафсаюзнага камітэта і рэвізійнай камісіі. Старшынёй райкома прафсаюза работнікаў дзяржустаноў аднагалосна абрана Ж.М. Чарняўская. Яна і Л.В. Ермакова дэлегаваны ад раённай арганізацыі на абласную канферэнцыю.

Адзначаны  актывісты раённай прафарганізацыі. Ганаровымі граматамі прэзідыума абласнога камітэта прафсаюза ўзнагароджаны Ж.М. Харытанчук, В.А. Мархотка, Падзякі аб’яўлены В.Ф. Свірыдзенка і Л.В. Ермаковай, Падзяка Хойніцкага райкома прафсаюза ўручана В.М. Харошка. 



На справаздачна-выбарнай канферэнцыі  райкома прафсаюза работнікаў культуры падведзены вынікі работы з лістапада 2004 г. па снежань 2009 г.

Выбраны раённы камітэт, рэвізійная камісія. Старшынёй райкома прафсаюза работнікаў культуры абрана  М.М. Бандарэнка. Яна ж дэлегавана на абласную канферэнцыю.

Падзячнае пісьмо абласнога камітэта прафсаюза атрымала М.М. Бандарэнка, Ганаровыя граматы ад раённага камітэта за актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці ўручаны Л.У. Краўчанка, Л.М. Кузняцовай, З.С. Бураўцавай, А.М. Мідзелоўскай, Л.А. Ступаковай, І.І. Карась і Т.М. Бордак.

У рабоце канферэнцыі прыняла ўдзел і выступіла бухгалтар абласнога камітэта работнікаў культуры В.У. Александроўская.


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *