Паклапаціцеся аб сваім жыллі


Атрымаўшы рахунак-квітанцыі за лістапад гэтага года, многія жыхары былі здзіўлены паведамленнем аб тым, што патрэбна заключаць дагавор добраахвотнага страхавання кватэр. З каментарыем-растлумачэннем выступае начальнік аддзела аказання страхавых паслуг Л.А. ШКУТ:

– У мэтах абароны маёмасных інтарэсаў грамадзян Белдзяржстрах прапануе заключыць дагавор добраахвотнага страхавання жылых памяшканняў у шматкватэрных жылых дамах.

Тэрмін дагавора – 1 год, ён пачынае дзейнічаць з першага чысла месяца, наступнага за месяцам уплаты першай часткі ўзносу. Уплата страхавых узносаў ажыццяўляецца праз аддзяленні Белаграпрамбанка і Беларусбанка па квітанцыі.

Аб’ектам страхавання з’яўляюцца вашы маёмасныя інтарэсы, звязаныя са стратай або пашкоджаннем жылога памяшкання ў выніку стыхійных бедстваў, няшчасных выпадкаў (пажару, аварыі ацяпляльнай сістэмы, водаправодных і каналізацыйных сетак, пранікнення вады з суседніх, чужых памяшканняў, праз дах, міжпанельныя швы, трэшчыны ў сценах), з-за неправамерных дзеянняў трэціх асоб.

Страхавая сума па дагавору ўстанаўліваецца ў памеры 15000000 рублёў. Гадавы страхавы ўзнос  складае  45 тысяч рублёў і ўплачваецца роўнымі часткамі ў растэрміноўку на працягу года па 3750 рублёў у парадку аплаты за камунальныя і іншыя паслугі згодна з паведамленнем. Пасля ўплаты першай часткі страхавога ўзносу (3750 рублёў) Белдзяржстрахам будзе аформлены і ўручаны страхаўшчыку дагавор. Урон налічваецца па кошту ўзнаўлення пашкоджаных жылых памяшканняў на дзень страхавога выпадку. Страхавое спагнанне выплачваецца ў памеры ўрону, але не больш страхавой сумы па дагавору страхавання.

Больш падрабязна азнаёміцца з гэтым відам страхавання можна ў аддзеле аказання страхавых паслуг па адрасу: г. Хойнікі, вул. К. Маркса, 4а або па тэлефонах: 2-19-92, 2-31-56, або на Web-сайте Белдзяржстраха www. belgosstrakh. by.

Дадам, што добраахвотнае страхаванне кватэр ажыццяўляецца ўжо ў буйных  гарадах нашай рэспублікі, і пры наступленні страхавога выпадку чалавек можа атрымаць належную кампенсацыю.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *