Сабака-сышчык ідзе на пошукі наркотыкаў


DSC_0547(1)На мінулым тыдні супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў правялі акцыю па прадухіленню распаўсюджвання наркатычных сродкаў сярод непаўналетніх.

З Гомеля запрасілі кінолага мабільнай групы кінолагаў Д.А. Міцко са службовым сабакам праверыць пакоі інтэрната, дзе пражываюць навучэнцы Хойніцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя на прадмет захоўвання наркотыкаў.

Адказнае заданне – адшукваць забароненыя сродкі – даверылі 9-гадоваму спецыяльна абучанаму сабаку пароды лабрадор. У пошуках наркотыкаў і іх аналагаў Заура неаднаразова станавілася прызёрам розных чэмпіянатаў. За кароткі час чатырохлапы сышчык умее знайсці месца, дзе ёсць кантрабанда. З гэтай мэтай такія сабакі шырока задзейнічаны на мытні.

У выніку прафілактычнага мерапрыемства ў інтэрнаце прафліцэя наркатычныя сродкі не выяўлены.
Па словах начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС С.М. Вяргейчыка, падобныя акцыі будуць пастаяннай практыкай.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Фота аўтара.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *