У прытулак з падарункамі


Працягваецца рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. У яе рамках прадстаўнікі працоўных калектываў арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў раёна віншуюць з Навагоднімі і Каляднымі святамі і дораць падарункі і добры настрой маленькім хайнічанам, якія ў гэтыя дні знаходзяцца ў Барысаўшчанскім сацыяльным прытулку.

31 снежня выхаванцаў установы віншавалі супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў. Участковыя інспектары па справах непаўналетніх Аляксандр Яўгеньевіч Брыцько і Анастасія Уладзіміраўна Кабацько парадавалі дзяцей салодкімі падарункамі і цацкамі, а таксама раздалі плакаты на прававую тэматыку.


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *