Ой, калядачкі, бліны-ладачкі!

Образование

Не толькі паназіраць за выступленнямі сваіх дзяцей, але і паўдзельнічаць у гаданні і атрымаць ад амаль сапраўднай гадалкі добрыя і вясёлыя прароцтвы змаглі бацькі выхаванцаў дзіцячага сада № 1, якія прыйшлі на “Калядкі”.

Удзельнікі фальклорнага гуртка “Каласкі” разам са сваім кіраўніком І.М. Тузавай, навучэнцы груп “Чамучкі” і “Фантазёры”, выхавальнікі спявалі калядныя запеўкі, танцавалі, вадзілі Казу і Мядзведзя, гадалі, частаваліся блінамі. Кожны нумар гледачы сустракалі апладысментамі. Свята атрымалася на славу.


Тэкст і фота Вольгі БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *