Заваявалі дыпломы

Спорт

У Гомельскім абласным цэнтры турызму і краязнаўства вучнёўскай моладзі прайшоў турысцкі фестываль, у якім удзельнічалі 13 каманд з вобласці, у тым ліку і зборная нашага раёна. Спартыўныя спаборніцтвы праходзілі па трох відах (турысцкае прыкладное мнагаборства, боулдэрынг, тэхніка веласіпеднага турызму) паміж падлеткамі 1995 года нараджэння і старэй.

У адносна новым для нашых спартсменаў боулдэрынгу (спартыўнае скалалазанне) на цяжкасць вучаніца СШ № 3 г. Хойнікі Святлана Рудакоўская заняла трэцяе месца.

Добра паказалі сябе ў тэхніцы веласіпеднага турызму навучэнка ДПТВ-183 Алеся Паўліна, якая паднялася на другую прыступку п’едэстала гонару, і заняўшы трэцяе месца хайнічанін Іван Клімянок, які зараз вучыцца ў Рэчыцкім дзяржаўным аграрным каледжы.

Акрамя спартыўных навыкаў удзельнікі паказалі свае тэарэтычныя веды ў краязнаўчых віктарыне і конкурсе.


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *