Хлеб «Праснак» — цудоўны смак


Сярод усіх прадуктаў харчавання хлебу спрадвеку адводзілася асаблівая роля. Ен з’яўляецца асноўнай складаючай штодзённага і святочнага стала, хлебам-соллю мы сустракаем шаноўных гасцей. Напэўна, не знойдзецца больш смачнага і карыснага прадукту, які, будучы сімвалам дабрабыту і багацця, не страціў сваёй значнасці  за ўсю гісторыю чалавецтва.

Кожны аддае перавагу асобным хлебабулачным вырабам, але агульнымі крытэрыямі пры іх выбары, бясспрэчна, з’яўляюцца якасць і смак. Вялікім попытам у хайнічан карыстаецца хлеб “Крынічны”, або, як яго называюць у народзе, “Праснак”, які выпякаецца ў кандытарскім цэху камбіната грамадскага харчавання райпо.

Многія любяць і з задавальненнем набываюць яго за арыгінальны смак і прымальную цану. 700-грамовы бохан каштуе ўсяго 870 рублёў, што амаль у два разы танней сярэдняга кошту хлеба.

Сакрэтаў у выпяканні духмянага “Праснака” няма. Гатуецца ён са звычайнага замесу дражджавога цеста з жытняй мукі з дабаўленнем сухой закваскі “Баварыя”, але смак атрымліваецца непаўторны, падобны дамашняму. У сярэднім за змену вырабляецца 100 боханаў, якія рэалізуюцца ў кулінарных магазінах “Гаспадынька” і “Палессе”.

У апошнім заўсёды прапаноўвае пакупнікам “Праснак” ветлівая буфетчыца Марыя Іванаўна Бярнацкая (на здымку).  


Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *