Кантрольна-прапускны рэжым адмяняецца


Калегія Дэпартамента па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, разгледзеўшы зварот Хойніцкага райвыканкома аб адмене кантрольна-прапускнога рэжыму на ўчастках тэрыторый адселеных пахаваных населеных пунктаў, прыняла рашэнне адмяніць кантрольна-прапускны рэжым і вывесці з-пад кантролю Адміністрацыі зон адчужэння і адсялення ўчасткі тэрыторый адселеных пахаваных вёсак Чырвонае Возера, Чахі, Рудыя, Плоскае, Мокіш, Пальміра, Смірнова, Каралін, Сокал, Леніна і населенага пункта Чырвоная Зара, у якім адсутнічаюць пабудовы.

Калегія ўстанавіла, што граніца тэрыторыі, на якой дзейнічае кантрольна-прапускны рэжым, у раёне пахаваных населеных пунктаў Мокіш, Чахі, Плоскае, Рудыя праходзіць па мяжы Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Хойніцкаму райвыканкому рэкамендавана прыняць рашэнне аб пераводзе ўчасткаў тэрыторый адселеных пахаваных населеных пунктаў Леніна, Чырвонае Возера, Пальміра, Смірнова, Каралін, Сокал, Чырвоная Зара з катэгорыі земляў населеных пунктаў у катэгорыю земляў ляснога фонду з перадачай іх у вядзенне ДЛГУ “Хойніцкі лясгас”. Раённаму Савету дэпутатаў прапанавана прыняць ва ўстаноўленым парадку рашэнне аб зняцці з дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці адселенага населенага пункта Чырвоная Зара з інфармаваннем ДУП “Нацыянальнае кадастравае агенцтва”.

Згодна з рашэннем калегіі выдадзены адпаведны загад Дэпартамента па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.


Я. КРАЎЧАНКА,
галоўны спецыяліст Адміністрацыі зон
адчужэння і адсялення па Хойніцкаму раёну.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *