Жыць сталі прыгажэй!


“Жыць стала лепш, жыць стала прыгажэй!” – гэты лозунг савецкіх часоў знаходзіць увасабленне ў сучаснай Беларусі і на Хойнікшчыне ў прыватнасці. За апошні час раённы цэнтр непазнавальна змяніўся – папрыгажэлі вуліцы, набылі новае аблічча дамы, пастаўлена новая агароджа, пракладзена асфальтавае пакрыццё.

А з пачаткам будаўніцтва аграгарадкоў папрыгажэлі і нашы вёскі. За апошнія пяць гадоў створаны аграгарадкі ў Глінішчы, Стралічаве, Храпкаве, Судкова. Зараз гэта добраўпарадкаваныя населеныя пункты з забеспячэннем усіх сацыяльных стандартаў і неабходнай інфраструктурай. У мінулым годзе да іх далучыўся і Вялікі Бор. Якая работа па добраўпарадкаванню аднаго з самых вялікіх населеных пунктаў раёна ўжо праведзена і што яшчэ плануецца зрабіць, выясняла карэспандэнт “Хойніцкіх навін”.



Крокі ў гісторыю


Першае летапіснае ўпамінанне пра Вялікі Бор датуецца 1721 годам. Тады ў вёсцы жыло 27 сем’яў. Узнікненне назвы звязваюць з размяшчэннем: вёску будавалі хутарамі (Чуканаўка, Замосце, Ніўкі, Слабада), якія акружалі балоты, нетры, сасновыя бары. Пасля Вялікай Айчыннай вайны, у час якой усе 420 двароў былі спалены, вёску адбудавалі па даваеннаму плану.

За 0,8 км на поўдзень ад Вялікага Бора ва ўрочышчы Семенч знаходзіцца гарадзішча, якое адносяць да ранняга жалезнага веку.

У 1886 годзе ў в. Вялікі Бор было адкрыта народнае вучылішча, у якім вучыліся 15 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі.
У 1871 годзе ў вёсцы пабудавана праваслаўная царква, драўляная, на каменным фундаменце. Адметна, што будавалі яе без піл, аднымі сякерамі. Пры царкве было царкоўна-прыхадское папячыцельства, якое адчыніла свецкае народнае вучылішча. У 1934-35 гг. царкву закрылі, будынак перавезлі ў в. Осаў, у ім адкрылі школу.

У 1918 годзе ў вёсцы працавалі 2 млыны, 3 кузні, смалакурня. Працаваў магазін, а ў 1935 годзе быў пабудаваны яшчэ адзін. Працавала і невялікая лячэбніца.

У 1930 годзе быў арганізаваны першы ў вёсцы калгас “Чырвонаборскі”.

У 50-х гадах пачалі будаваць новую школу, сельсавет, клуб, кантору, магазін. У 80-х у в. Вялікі Бор пабудаваны комплекс па адкорму 6000 галоў буйной рагатай жывёлы. Тады ж пабудавалі новую кантору сельскага Савета, Дом культуры, інтэрнат, дзіцячы сад-яслі на 120 месц. Пасля чарнобыльскай аварыі ў вёску было заселена 68 сем’яў перасяленцаў.

У 2009 годзе ў Вялікім Боры пачалася работа па аднаўленню і развіццю інфраструктуры для стварэння аграгарадка. Сёння ў ім пражываюць 947 чалавек.



Велікаборскі сельскі Савет – гэта 7 населеных пунктаў і 1508 жыхароў. З лістапада мінулага года абавязкі старшыні сельсавета выконвае Ю.М. Штыхноў. Сакратаром сельвыканкома з’яўляецца  В.А. Плытнік,  бухгалтарам – Н.І. Шаціла. Раней  будынак сельсавета знаходзіўся ў в. Партызанская. З прыняццем рашэння стварыць у Вялікім Боры  аграгарадок менавіта сюды, у самы вялікі населены пункт тэрыторыі Савета, было вырашана перанесці і адміністрацыю. Размяшчаецца яна цяпер у самым цэнтры сядзібы, на другім паверсе будынка канторы КСУП “Велікаборскі”. Канешне ж, добраўпарадкаванне не магло абысці новыя службовыя памяшканні сельсавета. Тут праведзены бягучы рамонт,  больш утульнымі сталі калідор, кабінеты, зала пасяджэнняў. У планах – абнаўленне фасада будынка.

У сельгаспрадпрыемстве “Велікаборскі”  зараз  працуюць 114 чалавек. У цэнтральнай сядзібе гаспадаркі размешчана малочнатаварная ферма па адкорму і вырошчванню буйной рагатай жывёлы на 1213 галоў. Па праграме будаўніцтва аграгарадка тут быў праведзены капітальны рамонт і рэканструкцыя тэрыторыі МТФ. Праведзены таксама рэканструкцыя і капітальны рамонт тэрыторыі машынна-трактарнага двара.

Галоўны напрамак развіцця сельгаспрадпрыемства – раслінаводства. Валавы збор збожжа летась склаў 2050 тон пры ўраджайнасці 29,6 цэнтнера з гектара. Прырост у 2009 годзе да ўзроўню папярэдняга склаў 130%.

Выхаванцы дзіцячага садаУ дзяржаўнай установе адукацыі “Велікаборскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа імя Б.І. Сачанкі” займаюцца 156 вучняў, дзіцячы садок наведваюць 27 дзетак не толькі з Вялікага Бора, але і з Хвойнай Паляны, Осава, Партызанскай.

На бягучы і капітальны рамонт будынкаў навучальна-педагагічнага комплексу затрачана 479,4 мільёна рублёў. У будынку школы праведзены бягучы рамонт, больш утульнымі і прыгожымі сталі Будынак дзіцячага садакалідоры, кабінеты, поўнасцю змянілі знешні выгляд  два класы, заменены дах. На сродкі італьянскіх дабрачыннікаў з асацыяцыі “Анкона” адрамантавана спартыўная зала.

Кардынальныя змены закранулі будынак дзіцячага сада. Тут устаноўлены шклопакеты, заменены дзверы, абноўлены санвузлы. Праведзены капітальны рамонт спальных і гульнявых пакояў у чатырох групах. Вынікі праведзенай работы тут відавочныя – усе памяшканні  цяпер больш светлыя, прасторныя, камфортныя і прыгожыя.

На капітальны рамонт Велікаборскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі затрачана 402 мільёны рублёў. Будынак набыў новы выгляд, акрамя таго пабудаваны зручны для пацыентаў ганак з пандусам.
Урачэбная амбулаторыя
Пасля рэканструкцыі амбулаторыя выглядае прыгожа і сучасна, да таго ж, у функцыянальным плане не абдзелена: ёсць працэдурная, памяшканне дзённага стацыянара на 6 ложкаў, стаматалагічны і фізіятэрапеўтычны кабінеты. Працуе і так званы стацыянар на даму ў хворых, куды медыкі прыязджаюць агледзець пацыентаў, а калі трэба, зрабіць укол, прапанаваць лякарства. У абноўленым будынку размешчана і аптэка, што вельмі зручна для пацыентаў. Словам, створаны выдатныя ўмовы для медработнікаў і пацыентаў.

Калектыў амбулаторыі – гэта 11 чалавек на чале з галоўным урачом В.І. Ганчарык, у тым ліку 2 участковыя медыцынскія сястры, медсястра фізіятэрапеўтычнага кабінета, фельчар-стаматолаг. Усе медыцынскія работнікі з адказнасцю ставяцца да сваёй справы, клапоцячыся, каб іх пацыенты атрымлівалі самую кваліфікаваную і своечасовую дапамогу.

На капітальны рамонт Велікаборскага сельскага Дома культуры, дзе размешчана і сельская бібліятэка, ужо затрачана 330 мільёнаў рублёў, на працягу гэтага года плануецца выдзеліць яшчэ каля 700 млн. руб. Устаноўлены мяккі дах, аконныя і дзвярныя блокі заменены на шклопакеты, праведзены капітальны рамонт сістэмы ацяплення, заменена падлога ў глядзельнай зале. У плане – замена электраправодкі, сантэхнікі, устаноўка сучаснай сістэмы пажарных апавяшчальнікаў, абнаўленне фасада будынка. Пасля завяршэння гэтых работ сельскі Дом культуры будзе радаваць наведвальнікаў прывабным і ўтульным выглядам. Хаця, нягледзячы на рамонтныя работы, ён працягвае працаваць у поўным рэжыме. Дзейнічаюць гурткі па настольнаму тэнісу, шашках, вакальных спевах. Заўсёды ў святочныя дні велікаборцаў чакае музычная праграма, праводзяцца маладзёжныя дыскатэкі. Гонарам жа вёскі з’яўляецца вакальная група “Чысты голас”, самадзейныя артысты якой радуюць сваёй творчасцю не толькі аднавяскоўцаў, але і жыхароў райцэнтра.
Аддзяленне паштовай сувязі
У абноўленым памяшканні сельскага аддзялення паштовай сувязі заўсёды ветліва і добразычліва сустракае наведвальнікаў яго начальнік  Л.С. Прымак, два паштальёны дастаўляюць пошту ў дамы падпісчыкаў. Паштавікі аказваюць жыхарам увесь спектр паслуг, як у горадзе. Тут можна не толькі адправіць пісьмо або паштоўку, падпісацца на газеты і часопісы, але і аформіць дагаворы абавязковага і добраахвотнага страхавання, заказаць тавары па каталогу, набыць гаспадарчыя і харчовыя тавары, у тым ліку хлеб вытворчасці хойніцкага хлебазавода. У планах – абсталяванне рабочага месца для доступу ў Інтэрнет і прадастаўленне паслуг па пластыкавых банкаўскіх картачках.

Магазін № 58У Вялікім Боры працуюць два магазіны райспажыўтаварыства №№ 43, 58, якія за апошні час значна змянілі як знешні, так і ўнутраны выгляд, для чаго былі выдзелены грашовыя сродкі ў памеры 80 млн. рублёў. Завершана афармленне фасадаў будынкаў, з’явіліся прыгожыя вывескі, адрамантаваны дах, заменены сістэмы ацяплення і электраасвятлення, устаноўлена новае халадзільнае абсталяванне. У магазіне № 43 акрамя гэтага ўстаноўлены новыя шклопакеты і дзверы, выканана ўнутраная аддзелка сайдынгам. Значна пашырыўся і асартымент рэалізуемай у гэтых магазінах прадукцыі.

З пачаткам пераўтварэння вёскі ў аграгарадок Вялікі Бор набывае ўсё больш прывабны выгляд. Пабудаваны два новыя аднакватэрныя дамы для маладых спецыялістаў, яшчэ тры знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва. Згодна з УказамХутка наваселле Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 70 “Аб мерах па ўпарадкаванню ўліку і скарачэнню колькасці пустуючых і трухлявых дамоў з сельскагаспадарчымі пабудовамі ў сельскай мясцовасці” ў мінулым годзе знесена 28 дамоў. Устаноўлена каля 5 кіламетраў новай агароджы.

Прывабны выгляд набыў будынак, у якім плануецца размясціць комплексны прыёмны пункт і прыватную гандлёвую кропку. Раённым вузлом электрасувязі ў населеным пункце ўстаноўлена новая аўтаматызаваная тэлефонная станцыя, разлічаная на 80 нумароў. Камунальнікамі праведзены капітальны рамонт дзвюх артсвідравін, бягучы рамонт водаправодных сетак і каналізацыйных сістэм. Праведзены бягучы рамонт аўтадарогі Хойнікі – ст. Аўрамаўская.

Работы зроблена шмат, некаторыя   аб’екты яшчэ патрабуюць укладання сіл і сродкаў. Але адно несумненна: з набыццём новага статусу аграгарадок Вялікі Бор значна змяніў сваё аблічча. І ўжо зараз жыхары гэтага населенага пункта маюць магчымасць карыстацца такой жа разнастайнасцю паслуг і сацыяльных даброт, як і гарадскія жыхары.


Падрыхтавала Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *