100 рэчаў, якія зробяць журналісты раёнкі: ✔ Паласавацца журавінай у цукры

Это Беларусь моя

Памятаю, матуля набывала маленькую скрыню, дзе ляжалі беленькія цукерачкі.

Салодкі-салодкі смак літаральна праз хвіліну змяняўся духмянасцю журавіны і яе кіслінкай. Я смешна рэагавала на нечаканую змену смакаў, а мама залівалася рогатам з гэтага. А потым наадварот – я ўсміхалася, як матуля ойкала з журавінай лёгкай горычы і кіслаты.

Добра памятаю, як частавала сіцылійскую сям’ю, дзе тройчы адпачывала на летніх канікулах па чарнобыльскай праграме. «Бедныя» італьянцы не чакалі такога ад цукерак. Але які гучны рогат стаяў, калі яны сталі разыгрываць адзін аднаго гэтым ласункам: «А ну, Сальваторэ, пачастуйся гэтым беларускім далікатэсам і сваёй жонцы Іленіі вазьмі дзьве цукерачкі. Незабыўны смак!». Насуперак чаканням журавіны ў цукру прыйшліся жыхарам італьянскага поўдня па густу. Я ж жартавала: тэст на беларусаў пройдзены, прыязджайце атрымліваць грамадзянства.

Якое шчасце, што ў невялікім горадзе Глыбокае, што на Віцебшчыне, на прадпрыемстве «Ажаніца» больш за 25 гадоў вырабляюць такія салодкасці з нашай беларускай дзікай журавіны. Дэсерт і сёння запатрабаваны пакупнікамі. Доказ гэтаму: рэдка ўбачыш, што такі тавар залёжваецца на магазінных паліцах. Напрыклад, для нашага эксперымента журавіны ў цукру прывезла па замове калега з Гомеля.

І зноў спрабую цукерачку: той жа незабыўны смак і духмянасць!

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *