Хайнічанка Алена Камарэнка была запрошана на ўрачысты прыём
У Гомелі адбыўся ўрачысты прыём жанчын, прысвечаны 8 сакавіка. У абласным Цэнтры культуры сабралі прадстаўніц прыгожага полу з усіх раёнаў – жанчын розных прафесій, абаяльных жонак і шчаслівых маці. На душэўным мерапрыемстве прысутнічала хайнічанка, маці-выхавальнік дзіцячага дома сямейнага тыпу Алена Камарэнка (на здымку). Віноўніц урачыстасці віншавалі цёплымі словамі і дарылі музычныя падарункі. Фота «Гомельскай праўды».
Продолжить чтение