Актывісты БРСМ правялі акцыю “Моладзь вырашае!”

Власть Рэха падзеі Тэрыторыя моладзі

Акцыю БРСМ па збору пажаданняў для будучых дэпутатаў падтрымалі ў нашым раёне.

У пачатку працоўнага тыдня стартавала рэспубліканская акцыя «Моладзь вырашае!», прымеркаваная да правядзення ў краіне выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы 28-га склікання. Кожны выбаршчык мог напісаць пажаданні будучым дэпутатам і пакінуць паведамленне ў спецыяльнай скрыні, устаноўленай у месцах правядзення пікетаў БРСМ у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты. Такой магчымасцю скарысталіся хайнічане.

Дарэчы, аначасова з гэтай акцыяй на адкрытай пляцоўцы Цэнтра культуры г. Хойнікі праходзіў пікет БРСМ у падтрымку кандыдата ў дэпутаты па Камунальнай выбарчай акрузе № 5 Анатолія Пятровіча Кулакоўскага.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *