Пункты гледжання прадстаўніцы Маладзёжнага парламенту Аліны Дземідзенкі.
1. 27 верасня адзначаўся Сусветны дзень турызму. Звычайна ў такую дату гавораць пра развіццё сувязяў паміж народамі розных краін. Мяркую, наша Хойнікшчына – годны турыстычны край, багаты сваімі традыцыямі. Спадзяюся, грамадства яшчэ спазнае, як цікава ў нас, ды і мы зможам распрацаваць цікавыя турыстычныя шляхі, як гэта робяць у Палескім запаведніку.
2. 29 верасня спаўняецца 19 год з дня, калі ў Мінску па рашэнні прэзідыума савета Федэрацыі прафсаюзаў на базе Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў створаны Музей гісторыі прафсаюзнага руху Беларусі. Дарэчы, сёлета мы святкуем яго 100-годдзе. Музейная калекцыя налічвае больш за 2 тысячы адзінак.
3. Як работнік цэнтральнай раённай бібліятэкі не магу не сказаць крыху і па сваім профілі. У гэты ж дзень у 1993 годзе Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанаўленне пра выданне Беларускай энцыклапедыі ў 18 тамах, 80 тысяч тэрмінаў ахоплівае. Першы том убачыў свет у 1996 годзе, а апошні – у 2004. Маецца поўны збор даведніка і ў нашым кнігасховішчы. Запрашаем пазнаёміцца.
Запісала Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
