Падзеі тыдня вачыма моладзі: збор подпісаў, экалогія і закон, што аб’яднаў БССР

Наши проекты

Навіны, якія выбрала прадстаўніца Маладзёжнага парламенту Ганна Баль.

1. На гэтым тыдні набраў абароты адзін з важных этапаў выбарчага працэсу – на Хойнікшчыне, як і па ўсёй краіне, працягваецца збор подпісаў за патэнцыяльных кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Адзначу, што землякі насамрэч актыўна падключыліся да гэтай справы – штодзень на пікетах ініцыятыўных груп нямала хайнічан падыходзяць падтрымаць кандыдата, якому давяраюць.

2. 14 лістапада, 85 гадоў назад, быў прыняты закон аб уваходжанні Западнай Беларусі ў склад БССР. Тады насельніцтва БССР павялічылася з 6 да 11 мільёнаў, што значна перавысіла колькасць жыхароў Нарвегіі, Балгарыі, Грэцыі. Гэта падзея на заканадаўчым узроўні аформіла аб’яднанне нашых тэрыторый.

3. Наша краіна перавышае ўсе раней дадзеныя абавязацельствы па зніжэнню выкідаў парніковых газаў. Такую інфармацыю на гэтым тыдні пацвердзіў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага свету Сяргей Масляк. На Сусветным саміце па барацьбе са змяненнямі клімату ён паведаміў, што па стану на 2022 год зніжэнне парніковых выкідаў склала 57%.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

Фота Алены СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *