Навіны, якія выбрала прадстаўніца Маладзёжнага парламенту Ларыса Садаводава.
1. 9 снежня стала вядома, што ў Беларусі стварылі новую тэхналогію вырабу чыпаў для космасу. Яна запатэнтавана. Тэхналогія больш эфектыўная ў параўнанні з аналагамі, запатэнтавана ў Еўразійскім патэнтным ведамстве. Яе распрацоўшчыкі – спецыялісты навуковай установы «Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі».
2. Больш за 80 гадоў прайшло пасля таго, калі сталі вядомыя злачынствы нацыстаў на вызваленай беларускай зямлі. Але і сёння знаходяць новыя факты. Адзін з такіх – адноўленыя данныя пра колькасць ахвяр концлагера «Трасцянец». 10 снежня Генеральная пракуратура Беларусі аб’явіла, што ахвярамі акупантаў на тэрыторыі «Трасцянца» сталі 546 тысяч чалавек. Раней было прынята лічыць, што лагер смерці забраў жыцці 206,5 тысячы палонных. Дарэчы, дзякуючы такім даследаванням даведзена, што Азарыцкі лагер, дзе знаходзіліся і жыхары Хойнікшчыны, адносіўся да канцынтрацыйнага, а не да катэгорыі лагераў каля пярэдняга краю нямецкай абароны.
3. 12 снежня ў Банку развіцця паведамілі, што сёлета Беларусь упершыню паставіла на Кубу трактаракамплекты BELARUS. Прадукцыю айчыннай прамысловасці для патрэб сельскай гаспадаркі і раней прывозілі туды, але ў сабраным выглядзе. У нашых краін склалася стратэгічнае партнёрства. Куба зацікаўлена ў прадукцыі нашай харчовай і сельскагаспадарчай прамысловасці.
Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.
