Падзеі тыдня вачыма моладзі: трэнінг для камісіі, новая вакцына і гаджэт для бяспекі

Наши проекты

Навіны, якія выбрала прадстаўніца Маладзёжнага парламенту Валерыя Гапеева.

1. У нашай краіне працягваецца падрыхтоўка да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Каб усе выбарчыя працэдуры прайшлі на высокім арганізацыйным узроўні, па ўсёй краіне з членамі участковых выбарчых камісій праходзяць трэнінгі. Усяго сфарміравана і зусім хутка пачнуць сваю работу 5325 участковых камісій.

2. Супраць каранавіруснай інфекцыі ў нашай рэспубліцы пачнуць прышпільваць новай вакцынай. Як паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, для імунізацыі сёлета будуць выкарыстоўваць вакцыну «Конвасэл» расійскай вытворчасці. Яна паказала сваю бяспеку для насельніцтва і здольнасць выклікаць патрэбны імунны адказ у адносінах да каранавірусу.

3. Карманны сігналізатар аб набліжэнні мульцікоптэраў для індывідуальнага выкарыстання распрацавалі беларускія навукоўцыз ААТ «КБ «Радар». Прыстасаванне вельмі простае ў выкарыстанні. Дастаткова ўручную настроіць і прыборам можна карыстацца – ён выдае гукавы сігнал апавяшчэння, па якім можна ацаніць дальнасць да мульцікоптэра. Распрацоўка атрымала назву «Званок» і прадстаўлена на пляцоўцы Дзяржкамваенпрама на выстаўцы «Мая Беларусь» у Міжнародным выставачным цэнтры «БелЭкспа».

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

Фота Ларысы КАПЫЛОВАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *