Навіны, якія выбрала прадстаўніца Маладзёжнага парламенту Паліна Уткіна.
1. Па ўсёй краіне дэманструюць фільм «Птушка фенікс Аляксея Талая». Прэм’еры адбыліся ва ўсіх абласных цэнтрах і сталіцы. Ды і нашы землякі кінастужку пабачылі – напрыклад, у каледжы арганізавалі такі паказ. Работа дакументалістаў кінастудыі «Беларусьфільм» прысвечана натхняльнай гісторыі жыцця знакамітага беларуса Аляксея Талая – бізнесмена, спартсмена, матывацыйнага спікера і заснавальніка дабрачыннага фонду.
2. У Беларусі распачалі вытворчасць сыру з высакароднай блакітнай цвіллю. Лінію па яго вытворчасці адкрылі ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Гэты праект рэалізавалі ў рамках праграмы «Адзін раён – адзін праект».
3. Ад імя Прэзідэнта Рэспублікі і народа Беларусі жыхарам Сірыі падарылі 50 аўтобусаў МАЗ. На працягу бліжэйшых трох месяцаў яны будуць выраблены і дастаўлены ў гэту краіну. Зараз у Сірыі плануецца рэалізаваць комплексную рэформу галіны транспарту, таму беларуская тэхніка будзе запатрабавана.
Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота Ларысы КАПЫЛОВАЙ.