На жаль, нават самыя лепшыя фатаграфіі нашых журналістаў, не могуць перадаць усіх тых эмоцый, таго натхнення і непаўторнасці, якія пануюць зараз на свяце ў аграгарадку Глінішча.
Дажынкі праходзяць і з размахам, і з адметным каларытам. Раённы аграфэст у чарговы раз нагадаў усім яго ўдзельнікам аб тым, як можа сельскі чалавек пасля плённай працы і збору ўраджаю, весяліцца і гуляць, сардэчна прымаць сяброў і ад душы атрымліваць асалоду ад свята, сонца і міру!
Наколькі адчуваецца гонар за сваю працу, за свой калектыў, калі разам з калегамі займаеш месцы ў святочнай зале і, калі паднімаешся на сцэну, усе вакол табе апладыруюць і радасна вітаюць! Ужо пачалася афіцыйная частка мерапрыемства – сачыце за нашымі навінамі.





