У дзяржаўным прафесійным ліцэі прайшоў конкурс «Лепшы па прафесіі» сярод навучэнцаў групы № 35 «Тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ». Юнакі прадэманстравалі веды, уменні і навыкі, атрыманыя за час навучання ў ліцэі.
Як расказаў намеснік дырэктара ліцэя па вучэбна-вытворчай рабоце А.Р. Дыгун, конкурс праходзіў у два этапы: першы – тэарэтычны, падчас якога патрэбна было бліснуць ведамі па правілах дарожнага руху, устройству і эксплуатацыі трактара; на другім этапе – практычным – навучэнцы выконвалі два заданні па ваджэнню трактара. Навучэнцаў ацэньвала кампетэнтнае журы.
Пераможцам прызнаны Гапоненка Артур. На другім месцы Дрончанка Расціслаў, на трэцім – Каваленка Вадзім.
Падрыхтоўку вучняў да конкурсу ажыццяўлялі майстры вытворчага навучання А.В. Карнеева, Л.А. Шпак.
Вольга БЕЛАШ. Фота Наталлі ЧЭКАН.