Першы намеснік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мікалаевіч Мялешкін правёў сустрэчу з працоўным калектывам КЖУП «Хойніцкі камунальнік».
У ходзе мерапрыемства Сяргей Мікалаевіч распавёў прысутным аб аператыўнай абстаноўцы з пажарамі і іншымі надзвычайнымі сітуацыямі на тэрыторыі вобласці і раёна. Агучыў тэму папярэджання траўматызму і гібелі на пажарах дзяцей, недапушчэння пакідання іх без нагляду, а таксама прывёў выпадкі гібелі дзяцей на пажары і ад знешніх прычын. Нагадаў важнасць ўстаноўкі пажарнага апавяшчальніка ў домаўладанні.
Не засталася па-за ўвагай тэма пра бяспеку Беларускай атамной электрастанцыі і іншыя тэмы, накіраваныя на папярэджанне пажараў, як у побыце, так і на працы.
Далей, для прысутным быў прадэманстраваны відэафільм «Бяспека дзяцей на вадзе», пасля прагляду якога С.М. Мялешкін адказаў на пытанні, якія цікавілі грамадзян.
Па інфармацыі РАНС.