Камунальныя пытанні, жыллёвыя і зямельныя

Общество

Шэраг гэтых праблем узняты грамадзянамі падчас прыёму, які правялі на гэтым тыдні старшыня райвыканкама А.У. Бандарэнка і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь С.У. Чэкан.

Жыхары вул. Мікалаева райцэнтра папрасілі асвятлення для дваровай тэрыторыі каля дома № 20. Камунальная служба як раз праводзіць замену звычайных лямп асвятлення па вул. Савецкай на светадыёдныя, таму магчымасці для выканання звароту грамадзян ёсць, адзначыў кіраўнік раёна.
Таксама патрабуе рамонту ганак гэтага дома і адмостка. Пытанні накіраваны для вырашэння ў КЖУП «Хойніцкі камунальнік».

Па высяленню з камерцыйнага жылля звярнуліся былыя работнікі КСУП «Аравічы»: справа не ў парушэннях і неаплатах, а ў тым, што яны больш не працуюць у сельскагаспадарчым прадпрыемстве, на балансе якога знаходзяцца домаўладанні. Да вырашэння пытання падключаны аддзел ЖКГ райвыканкама.

Адзін са зваротаў датычыў устанаўлення мяжы зямельнага ўчастку. Землеўпарадкаваўчая служба райвыканкама займаецца гэтым пытаннем.

Вольга БЕЛАШ.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *