Дзень нараджэння адзначае адно з самых маштабных і папулярных рухаў усіх часоў – піянерыя.
Гэта вялікае свята пакаленняў. Лозунг «Заўсёды гатовы!» перадаецца ад бабуль і дзядуль да ўнукаў і, вядома, цяпер хэштэг па ўсім свеце.
Сёння наша раённая піянерская арганізацыя – гэта 1687 дзяўчынак і хлопчыкаў. Амаль сотня дабавіцца ў дружную піянерскую сям’ю ў рамках урачыстай лінейкі, прымеркаваннай да свята. Сярод піянераў шмат ініцыятыўных, творчых і крэатыўных рабят. Мы праводзім мноства розных акцый і цікавых мерапрыемстваў.
Актыўна развіваецца цімураўскі рух, піянеры з задавальненнем прымаюць удзел у добраўпарадкаванні раёна, арганізоўваем чэленджы, флэшмобы, квэсты, гульні «Зарніца». Традыцыйнай стала рэспубліканская акцыя па збору другаснай сыравіны «Наша піянерская праца табе, Айчына!». За актыўны ўдзел у ёй Дыпломам узнагароджаны піянеры Стралічаўскай школы. А за праяўленую міласэрнасць у дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды» ўзнагародамі адзначаны першая, другая гарадскія школы і Казялужская.
Навучальны год, які заканчваецца, прынёс масу розных станоўчых эмоцый, піянерская жыццё бурліла. Але наперадзе – лета, і гэта таксама цікавы і насычаны час для нас. Віншую ўсіх піянераў са святам, жадаю добрага настрою, новых адкрыццяў і радасных дзён!
Піянерскія дружыны ў нашым раёне носяць імёны:
Ігара Анісенкі (гімназія), Юрыя Гагарына (СШ № 1), Мікалая Астроўскага (СШ № 2), Аляксандра Матросава (СШ № 3), Алега Кашавога (Велікаборская школа), Барыса Царыкава (Віцьеўская), Марыі Барысавай (Глінішчанская), Уладзіміра Карвата (Казялужская), Юрыя Гагарына (Паселіцкая), Зіны Партновай (Слабажанская), Алега Смольскага (Стралічаўская), Марата Казея (Судкоўская школа).
А. МАРТЫНЕНКА, старшыня раённага Савета ГА «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».