«Мама, у цябе вельмі цяжкая работа», – так важна зазначаюць Ян і Стэфанія, дзеці паштальёна другога аддзялення паштовай сувязі Любові Дземідзенка.
Але нашай гераіні так не здаецца, бо ўжо пятнаццаць гадоў яна з задавальненнем ходзіць да сваіх падпісчыкаў з карэспандэнцыяй. Адзначае, што работа паштальёна ёй блізкая да душы, таму, пэўна, і не заўважае Любоў Сяргееўна тых цяжкасцей, што часам суправаджаюць яе працоўны дзень (цяжкая сумка паштальёна, не адзін кіламетр пешшу прайсці патрэбна пры любым надвор’і). І з людзьмі яна заўсёды ветлівая і ўважлівая.
Любоў Дземідзенка абслугоўвае ў горадзе прыватны сектар. Некаторыя арганізацыі пападаюць пад яе ўвагу. Напрыклад, менавіта наша рэдакцыя, куды Любоў Сяргееўна амаль штодня носіць рэгіянальную і рэспубліканскую прэсу. За яе адказнасць і добрасумленнасць можна не сумнявацца.
Тэкст і фота Вікторыі Мароз.