Для нашых любімых, прыгожых, шчырых, чароўных, незвычайных, цярплівых, працавітых, добрых матуль Хойнікшчыны прайшло шмат святочных мерапрыемстваў.
У Гомелі адбыўся ўрачысты прыём матуль вобласці. З самым душэўным і цёплым святам жанчын павіншаваў старшыня аблвыканкама Генадзій Салавей.
Прыемна радуе той факт, што ў рэгіёне становіцца ўсё больш сем’яў, якія атрымліваюць статус шматдзетных. Сёння на Гомельшчыне іх пражывае больш за 17 тысяч. Ордэнам Маці ўзнагароджаны 1494 жанчыны рэгіёну, 22 жанчыны атрымалі заслужаную ўзнагароду на ўрачыстым прыёме. Сярод іх дзве хайнічанкі – Людміла Бурэй і Наталля Красноўская, якія выхоўваюць па пяць дзяцей.
У РДК для матуль артысты нашага раёна падрыхтавалі шыкоўную канцэртную праграму. Спявалі, танцавалі, вершы расказвалі. Госці ў зале і плакалі і смяяліся, бо музычнае напаўненне кранала душу. А як тут не даць волю пачуццям, калі гучаць кампазіцыі «Поговори со мною, мама», «Мама-мамочка родная, любимая»?
У краязнаўчым музеі маці прымалі шчырыя віншаванні, слухалі песні артыстаў самадзейнасці, а таксама атрымалі бясплатную кансультацыю натарыуса. Госці мерапрыемства таксама наведалі адкрытыя тут напярэдадні выстаўкі.
Шчыра віншавалі жанчын са святам і ў працоўных калектывах раёна. Так, напрыклад, работніц запаведніка літаральна зысыпалі кветкамі, кранальнымі словамі, выдатнымі музычнымі выступленнямі.
А старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі КЖУП «Хойніцкі камунальнік» Іна Тарманава наведала ў падраздзяленнях прадпрыемства жанчын і ўручыла ім салодкія падарункі.
Святочнае мерапрыемства адбылося і на ПВУ ААТ «Мілкавіта». Яго падрыхтавалі навучэнцы гімназіі г. Хойнікі і артысты самадзейнасці прадпрыемства. Віртуозная гульня на скрыпцы, душэўныя песні, запальныя скокі, лірычныя вершы, кветкі і памятныя сувеніры – усё для выдатных і самых любімых матуль.
Калектыў натарыяльнай канторы падарыў маленькае свята шматдзетнай сям’і Кавалеўскіх з Слабажанкі. Дзеці атрымалі салодкія падарункі, цацкі, школьныя прыналежнасці, а маладая мама матэрыяльную дапамогу, словы падзякі, і добры настрой.
Алег ЗУБОК, Вікторыя МАРОЗ, Алена СМУСЯНОК.