Пра бяспеку ў доме

Службы информируют

З мэтай папярэджання гібелі людзей ад пажараў і знешніх прычын у Хойніцкім раёне у рамках рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам» работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях ажыццяўляецца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў у жыллёвым фондзе.

Пераважная колькасць пажараў адбываецца менавіта ў жылле і найбольшай увагі да сябе патрабуюць сацыяльна ўразлівыя і неабароненныя катэгорыі грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі раёна.

На гэтым тыдні гэтая праца была праведзеная ў населеных пунктах Вялікаборскага, Паселіцкага, Стралічаўскага, Барысаўшчынскага, Алексіцкага і Судкоўскага сельвыканкамаў. Галоўнай мэтай наведвання домаўладанняў — аказанне дапамогі тым, хто з-за шаноўнага ўзросту або фізічнага стану, мае патрэбу ў забеспячэнні бяспечных умоў пражывання.

А. БЯСПАЛЫ, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *