Натхняючы яркімі прыкладамі нашых землякоў, хайнічане ўсё часцей займаюцца акультурваннем сваіх пад’ездаў і падворкаў.
Жыхары і госці дома № 20 па вул. Мікалаева райцэнтра атрымліваюць асалоду ад маляўніча-размаляваных сцен, ілюстрацый народнага эпасу, краявідаў на ўваходзе і сценах пад’езда.
Упрыгожаннем лесвічнай пляцоўкі заняўся неабыякавы жыхар Мікалай Клімовіч, а таксама сем’і Казловых і Касабуцкіх.
Разам з суседзямі Мікалай Дзмітрыевіч майстарскі мадэрнізаваў пад’езд і прылягаючую тэрыторыю: агульнымі намаганнямі патынкавалі і пафарбавалі сцены, а ў двары ўсталявалі альтанку, у якой і дзеці змогуць летам пагуляць, і дарослыя пагутарыць пасля працоўнага дня.
Энтузіясты не збіраюцца спыняцца на дасягнутым, бо многае яшчэ трэба будзе зрабіць.
Алег ЗУБОК. Фота аўтара.