Напярэдадні Дня работніка сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК старшыня абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Галіна Заморская і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ганна Вяргейчык уручылі Ганаровую грамату былому старшыні райвыканкама, заслужанаму ветэрану працы Мікалаю Садчанку.
Прафсаюзныя лідэры павіншавалі Мікалая Іванавіча з юбілеем і прафесійным святам, пажадалі даўгалецця, моцнага здароўя, сямейнага цяпла і дабрабыту.
Знаходзячыся на заслужаным адпачынку, Мікалай Іванавіч не адчувае дэфіцыту ўвагі, клопату і падтрымкі з боку родных і блізкіх, сяброў і калег. Юбіляр актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці раёна, розных мерапрыемствах, перадае свой бясцэнны вопыт падрастаючаму пакаленню.
Алег ЗУБОК. Фота аўтара.