Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін

Образование

Памятайце аб гэтым

У рамках праекта «ШАГ – школа актыўнага грамадзяніна» для вучняў 8-11 класаў гімназіі правялі адзіны дзень інфармавання па тэме «Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін».

Мультымедыйны праект Беларускага тэлеграфнага агенцтва «З гонарам у сэрцы», прысвечаны дасягненням суверэннай Беларусі ў розных сферах, быў узяты за аснову.

У блоку «Дасягненні суверэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця» вучні 8 «А» класа пазнаёмілі прысутных з вынікамі развіцця рэгіёнаў нашай краіны. Наша агульная Радзіма – прыгожая, мірная, незалежная і квітнеючая Беларусь. За гады незалежнасці аблічча і інфраструктура нашых населеных пунктаў змяніліся ў разы. Камфортныя ўмовы для жыцця і работы ствараліся як у вялікіх гарадах, так і ў такіх невялікіх раёнах, як наш.

Блок «Марафон добрых спраў – наш уклад у развіццё малой Радзімы»: рабяты ўзгадвалі, які ўклад у развіццё малой радзімы ўнеслі нашы землякі. Гэта і спартыўныя дасягненні, і добрыя вынікі ўдзелу ў конкурсах розных узроўняў, якія распаўсюджваюць звесткі пра наш раён і прыцягваюць да яго ўвагу, гэта і праекты, якія рэалізуюцца на тэрыторыі Хойнікшчыны.

Госцем мерапрыемства стала першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Людміла Гаркуша. Яна расказала пра найбольш значныя мерапрыемствы рэспубліканскага ўзроўню, адзначыўшы, што моладзь нашага раёна прымае актыўны ўдзел у праектах, прысвечаных малой радзіме. Сярод іх можна вылучыць, напрыклад, «Моладзь – за ўраджай!», «Уладар сяла», «Аднаўленне святынь Беларусі», рэспубліканскі праект «Дзень вышыванкі» і многія іншыя.

Настаўнікі гімназіі знялі відэаролік пра Хойнікі, яго і прадэманстравалі. Для таго, каб праверыць свае веды і, магчыма, адкрыць для сябе нешта новае, гімназісты паўдзельнічалі ў віктарыне, прысвечанай хойніцкай зямлі.

Галоўны вынік, які рабяты зрабілі: усё, што мы робім у жыцці, мы робім для сябе. Памятаючы пра вытокі, па меры сіл і магчымасцяў укладваючы іх у сваю малую радзіму, няхай гэта будзе вуліца, двор, вёска, горад, – мы робім гэта для сябе. Як важна любіць сваю малую радзіму, любіць яе прыгажосць, зялёныя лясы і блакітныя азёры. Важна памятаць нашых герояў і гісторыю роднага краю.

Як мы ў цяперашні час мяркуем аб мінулым, так і будучыя пакаленні будуць судзіць аб нас па тых каштоўнасцях, якія мы пакінем пасля сябе. Заклікаем шанаваць нашу гісторыю, берагчы і захоўваць культурную спадчыну нашай малой радзімы, любіць нашу краіну і нашу родную Хойнікшчыну!

І куды б лёс не закінуў вас, заўсёды памятайце аб сваёй малой радзіме і ганарыцеся ёю. І ведайце, у гэтых пачуццях вы не адзінокі.

М. ТАТАРНІКАВА, класны кіраўнік 8 «А» класа гімназіі г. Хойнікі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *