Парадак на рабочым месцы – простая аснова бяспекі

Службы информируют

Нягледзячы на тое, што прадпрыемствам раёна надаецца павышаная ўвага, няшчасныя выпадкі, на жаль, усё ж адбываюцца.

Галоўным крытэрыем прадухілення траўм і гібелі людзей было і заўсёды будзе пастаяннае выкананне заканадаўства аб ахове працы. З мэтай маніторынгу яго выканання мабільная група райвыканкама наведала вытворчую базу КЖУП «Хойніцкі камунальнік» і прамбазу запаведніка.

Адзначу, што з нумара ў нумар у раённай газеце пералічваюцца асноўныя недахопы, выяўленыя на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна. Але чамусьці ніхто не звяртае на гэта ўвагу. У ходзе работы члены мабільнай групы выяўляюць адныя і тыя ж недахопы. Так, напрыклад, на двух прадпрыемствах пры рамонце транспартных сродкаў не выкарыстоўваюцца супрацьадкатныя ўпоры, дапускаюцца да выкарыстання драўляныя калодкі.

У «Камунальніку» на момант праверкі не было журналаў правядзення інструктажоў па ахове працы, тэрмін прыдатнасці медыкаментаў скончыўся. Не было і журналу рэгістрацыі тэмпературы цела ў запаведніку, работнік, як адказалі нам, змярае тэмпературу дома. Вогнетушыцеляў таксама няма. У запаведніку работнік на прахадной не ведала дзе ў яе аптэчка. Разгубілася? А калі адбудзецца непрадбачаная сітуацыя, тут нельга губляцца.

Не падтрымліваецца чысціня як у памяшканнях, дзе-нідзе вісіць павуцінне, так і ў двары – не пакошана тэрыторыя. Нездарма кажуць, што трэба сачыць за чысцінёй і парадкам дома, каб быў парадак у галаве. Але работа, як дом другі, менавіта тут мы праводзім шмат часу. Чаму ж тады дома мы прыбіраем, а на рабочым месцы пра гэта забываем?

І. ГРЫГАРОВІЧ, начальнік аддзела па пытаннях ЗСПА ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *