Заўважаем не толькі негатыў: у запаведніку не знайшлі парушэнняў

Службы информируют

4 аб’екты на гэтым тыдні наведала з маніторынгам мабільная група райвыканкама: Дубровіцкае лясніцтва, дзялянку для пасадкі лесу, аддзяленне па адкорму буйной рагатай жывёлы ААТ «Веляцін Агра», а таксама РММ і пілараму запаведніка.

На кожным з аб’ектаў абавязкова правялі тлумачальную бяседу па выкананні аховы працы. Усё ж, недастаткова толькі выявіць парушэнні, патрэбна агучыць іх прадстаўніку калектыва і абавязкова дасягнуць разумення.

У час рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу», якая праводзілася з 9 па 16 красавіка, варта паклапаціцца не толькі пра лесафонд, але і пра ўмовы працы ў час пасадкі. Таму на ўчастку для будучага гаю маніторылі, ці праводзіцца інструктаж перад пачаткам работ, як гэта адлюстравана ў дакументах. Загадзя пабывалі ў адміністрацыі Дубровіцкага лясніцтва. Там таксама праверылі, як укамплектавана аптэчка, якім чынам дэзінфікуюць насадкі алкатэстэра, ці маюцца неабходныя журналы інструктажоў.

Як станоўчы прыклад, варты пераймання, мабільная група выдзяліла работу па ахове працы ў запаведніку. Тут з боку кіраўніцтва робіцца ўсё патрэбнае для бяспекі работнікаў, па магчымасці ствараюць утульнасць. У будынку рамонтна-механічных майстэрняў не так даўно адрамантавалі памяшканне для прыёму ежы, на ўваходах усталяваны цеплавыя завесы, каб зберагчы камфортную тэмпературу ўнутры. У планах – арганізаваць асобны кабінет пад заняткі па ахове працы. Гэта не пустыя абяцанкі, а перспектыва падтрымаць высокі статус унікальнай арганізацыі, дзе гарманічна існуюць навуковы аддзел, радыяцыйная бяспека, дрэваапрацоўка і, галоўнае, камфортнае месца работы для людзей.

Д. АЎДЗЕЕНКА, начальнік аддзела па пытаннях ЗСПА ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Фото Алесі ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *