В любви, сплочённости живут – пример всем подают

Тройка самых смелых и активных семей района боролась в минувшую субботу за звание лучшей. Символично было то, что вели мероприятие победители этого конкурса прошлого года – Сергей и Наталья Ковалёвы.

Продолжить чтение

Золата адносін

Лёс мужа і жонкі Энрыкаса Станіслававіча і Марыі Васільеўны Скрыпскіс  – гэта гісторыя аб тым, як два чалавекі, якія нарадзіліся ў розных кутках некалі велізарнага Савецкага Саюза, знайшлі адзін аднаго, стварылі сям’ю і вось ужо 50 гадоў разам крочаць па жыцці. Яна нарадзілася ў беларускай глыбінцы, ён – у Літве.

Продолжить чтение

Чытацкай душы лекар

Напярэдадні Дня бібліятэк вырашылі напісаць замалёўку аб гаспадыні кніжнай скарбніцы – бібліятэкары. Каб параіцца, каго зрабіць гераіняй публікацыі, пазванілі дырэктару цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Н.У. Ешчанка. Яна не раздумваючы адказала: «Пра Наталлю Мікалаеўну Коўзік – бібліятэкара Судкоўскай бібліятэкі.  Яна  – добры спецыяліст, а яшчэ  гэта шчыры і добразычлівы чалавек».

Продолжить чтение

Тры працавітыя пакаленні

Васілій Міхайлавіч Кірычэнка па праву лічыцца адным з лепшых механізатараў не толькі ў агракамбінаце «Віць», але і ў нашым раёне. Яго прозвішча пастаянна называюць у ліку перадавікоў на ворыве, пасяўных работах, нарыхтоўцы кармоў, уборцы сельскагаспадарчых культур.

Продолжить чтение

Сапраўдны майстар, які дорыць свой талент людзям

Смелая, элегантная, моцная, харызматычная, баявая, настойлівая. Кожны з гэтых эпітэтаў, які ні вазьмі, падыходзіць да Ліліі Уладзіміраўны Краўчанка, якая сёння адзначае адметны юбілей свайго дня нараджэння. Яна, мастацкі кіраўнік гарадскога цэнтра культуры і спорту на працягу апошніх 20 гадоў, – мілагучная спявачка, здольная паэтэса, трапяткі дэкламатар, вядучая многіх культурна-масавых мерапрыемстваў і свят, якія адбываюцца ў раёне. Яе называюць жывой легендай Хойнікшчыны, на зорны небасхіл якой не ўвайшла – уварвалася. А яшчэ – камунікабельны і прыемны субяседнік, вось чаму адкрытая размова аб жыцці і шляху да поспеху пачалася з успамінаў аб дзяцінстве, маладосці, родным краі.

Продолжить чтение

Будні і мары Ігара Кліменкі

Сваю самастойную працоўную біяграфію Ігар Яўгеньевіч Кліменка пачаў у 2008 годзе пасля заканчэння вучобы ў Палескім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы. Месцам яго размеркавання стала эксбаза “Стралічава”. Зрэшты, аб адрасе свайго першага рабочага месца ўладальнік дыплома агранома асабліва не гадаў, таму што ў каледж ён паступаў па мэтаваму накіраванню Хойніцкага райсельгасхарчу.

Продолжить чтение

Эканаміст – праца творчая

У тым, што эканаміст – праца творчая, змаглі ўпэўніцца прысутныя на раённым конкурсе «Лепшы па прафесіі» сярод маладых эканамістаў раёна. Мерапрыемства  адбылося 24 чэрвеня ў гарадскім цэнтры культуры і спорту «Меліяратар». Арганізатарамі яго выступілі аддзелы эканомікі і па справах моладзі райвыканкама, РК ГА «БРСМ».

Продолжить чтение

Справа ўсяго жыцця

66 гадоў назад закончылася страшная вайна. Фільмы, кнігі, музейныя экспанаты…  Здаецца, мы ведаем аб той вайне ўсё. Але поўную карціну праходзячага можна ўзнавіць толькі па ўспамінах відавочцаў. Іх расказы – гісторыя народнай мужнасці.
9 мая 2011 года прагрымеў салют у гонар тых, хто падарыў нам будучае. Сярод іх і наш зямляк, убелены сівізной ветэран, якому сёння спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння, Міхаіл Маісеевіч Пікуль.

Продолжить чтение

Жыў сумленна, без аглядкі

Ён – адзін з самых вядомых пісьменнікаў Беларусі. Імя Барыса Іванавіча Сачанкі ўпісана ў гісторыю беларускай нацыянальнай культуры. Пражыў Барыс Сачанка толькі 59 гадоў. Але за гэтыя гады, якія адвёў яму лёс, Барыс Іванавіч паспеў зрабіць шмат. Праўда, вялікая колькасць ідэй і задум так і засталіся не рэалізаванымі. Творца не паспеў іх здзейсніць.

Продолжить чтение