Будні і мары Ігара Кліменкі

Людзі і лёсы

Сваю самастойную працоўную біяграфію Ігар Яўгеньевіч Кліменка пачаў у 2008 годзе пасля заканчэння вучобы ў Палескім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжы. Месцам яго размеркавання стала эксбаза “Стралічава”. Зрэшты, аб адрасе свайго першага рабочага месца ўладальнік дыплома агранома асабліва не гадаў, таму што ў каледж ён паступаў па мэтаваму накіраванню Хойніцкага райсельгасхарчу.



У калектыве эксбазы маладога спецыяліста прынялі добразычліва – многія ведалі яго бацьку, які многа адпрацаваў механізатарам гэтай жа гаспадаркі. І з першых жа самастойных крокаў Ігар Яўгеньвевіч паказаў сябе не толькі адукаваным спецыялістам, але і добрым кіраўніком, і ўмелым арганізатарам. Так паступова рос і ўмацоўваўся яго аўтарытэт сярод рабочых і спецыялітсаў, ацаніла яго і кіраўніцтва эксбазы, прызначыўшы ў маі гэтага года галоўным аграномам гаспадаркі.
Сёння работы ў маладога, але ўжо галоўнага агранома “Стралічава” – ад ранішняй зоркі і да позняга вечара: пачалася ўборка збожжавых, працягваецца касавіца, пастаяннага догляду патрабуюць іншыя сельскагаспадарчыя культуры – бульба, цуккровыя буракі, кукуруза. Аднак пасля размовы з Ігарам Яўгеньевічам складваецца ўраджанне, што такая загружагасць ніколькі не засмучае яго:



— Я ведаў на што ішоў, яшчэ выбіраючы будучую прафесію і ніколькі не шкадую аб зробленым у юнацтве выбары. Наадварот, кожны дзень прыносіць задавальненне ад вырашэння новых вытворчых задач, ад паступовага набліжэння да акрэсленых мэт – вырасціць і сабраць без страт ураджай кожнай сельгаскультуры, а потым зрабіць задзел на ўраджай будучы.



Ігар Яўгеньевіч працягвае сваю прафесійную адукацыю на перадапошнім курсе Горыцкай сельгасакадэміі. Ён не абмяжоўваецца днём сённяшнім і ўжо зараз  разважае аб дні будучым:
— У нас склаўся выдатны прафесійны калектыў. Але непакоіць тое, што моладзь не вельмі ахвотна моладзь ідзе ў сельгасвытворчасць – каму потым перадаць накоплены нашымі механізатарамі, паляводамі, жывёлаводамі і спецыялістамі ўсіх узроўняў бясцэнны і багаты вопыт, хто прыйдзе ім на змену?



А яшчэ малады аграном марыць аб стварэнні ў гаспадарцы поўнага вытворчага цыклу – ад абмалочанага камбайнам зярнятка і да апетытнага румянага бохану хлеба, ад свежаатрыманага малака і да круглякоў сыру, ад вырошчвання і адкорму – да мясных і каўбасных прылаўкаў. Прычым, рэалізоўвацца ўся прадукцыя павінна ў сетцы ўласных магазінаў – так і грошы ў гаспадарцы застануцца, і для пакупніка прадукты будуць намнога дзешавей.



Шчыра кажучы, такіх гаспадарак у краіне не многа. Але хто ведае, магчыма, і для эксбазы “Стралічава” гэта не такая ўжо і недасягальная мара, бо нічога не дабіваецца той, хто не ставіць перад сабой высокай мэты А пакуль што для яе ажыццяўлення, як і для дасягнення больш бліжэйшых мэт, сумленна, творча і натхнёна прцуе Ігар Яўгеньевіч Кліменка – галоўны не толькі па пасадзе, але і сутнасці, аграном эксбазы “Стралічава”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *