За афганцаў, за сяброў


15 лютага ў нашай краіне адзначаўся Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Дзень, які наўрад ці можна назваць святам. Дзень, калі, здавалася, падзабытае ўспамінаецца з падвоенай, патроенай сілай. Дзень, калі нехта проста не можа заснуць…

Сёння падзеі таго часу выклікаюць неадназначныя тлумачэнні. Аднак бясспрэчна адно – ваеннаслужачыя абмежаванага кантынгенту савецкіх войск засталіся вернымі сваёй прысязе, а яшчэ пакінулі пасля сябе на афганскай зямлі сотні новых школ, бальніц, мастоў і тысячы кіламетраў пракладзеных дарог. Але далося гэта нялёгкай цаной, бо каля 15 тысяч салдат і афіцэраў савецкіх Узброеных Сіл загінулі ў ходзе баёў. Сярод іх сямёра ўраджэнцаў нашага раёна – Ігар Анісенка, Фёдар Найдзенка, Алег Смольскі, Васіль Заяц, Сяргей Кузякін, Валерый Рудзянок і Аляксандр Пінчук.

Іх светлую памяць ушанавалі ўдзельнікі мітынгу-рэквіему, які прайшоў 15 лютага каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам у мікрараёне “Юбілейны”. На ім выступілі старшыня раённага выканаўчага камітэта А.В. Бічан, старшыня раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў М.В. Гапоненка, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Л.А. Гаркуша, якія павіншвалі воінаў-інтэрнацыяналістаў і падзякавалі ім за мужнасць, адвагу і патрыятызм. Да падножжа помніка былі ўскладзены букеты кветак.

Кветкі былі ўскладзены і да  мемарыяльнага помніка-Каменя каля райваенкамата, дзе  перад прысутнымі выступіў раённы ваенны камісар І.Д. Ніслоўскі, і на магілы нашых загінуўшых воінаў-землякоў.

А затым адбыўся святочны канцэрт у памяшканні глядзельнай залы СШ № 3. Гледачоў парадавалі годным рэпертуарам і майстэрскім вакалам удзельнікі мастацкай самадзейнасці.


Віктар НАЗАРАНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *