Каб падтрымаць сілу зямлі

Сельское хозяйство

Ва ўмовах нашага раёна для падтрымання станоўчага балансу гумусу ў глебе неабходна штогод уносіць не менш 20,4 тоны арганічных угнаенняў на гектар. Наяўнае пагалоўе жывёлы можа даць каля 154, 5 тоны гною. Праблему часткова можна вырашыць за кошт пасеваў сідэратаў (рапсу, рэдзькі маслічнай і інш.), якіх неабходна мець не менш чым 2 тысячы гектараў (у мінулым годзе было 1700 га). Акрамя гэтага, эфектыўна прыворванне здробненай саломы, а таксама нарыхтоўка і выкарыстанне ў кампостах 2 тысяч тон торфу. І ўсё ж пры неабходнасці мець 390 тысяч тон арганічных угнаенняў уносіцца 250 тысяч.

 Па-гаспадарску паступаюць у тых сельгаспрадпрыемствах, дзе арганічныя ўгнаенні стараюцца ўнесці пад зяблевае ворыва з восені. Пахвалы ў гэтым плане заслугоўваюць хлебаробы КСУП імя Мележа, дзе пры плане 3,4 тысячы  восенню прыаралі 5,3 тысячы тон арганікі на 495 гектарах, КСУП “Судкова” –14 тысяч тон на 250 гектарах, тым самым перавыкананы даведзены план. Толькі чацвёртую частку з запланаванага вывезлі і ўнеслі арганічных угнаенняў у КСУП “Велікаборскі”, менш палавіны – у агракамбінаце “Віць”.

Спрыяльны час быў для вывазкі на палі ўгнаенняў зімою, але не паўсюдна выкарысталі гэтую магчымасць. Толькі на 53 працэнты ад нарыхтаванага вывезена арганікі ў агракамбінаце “Віць”, па 74 працэнты – у КСУП “Судкова” і “Веляцін”. У апошняй гаспадарцы не выканана і заданне па стану на 18 лютага па нарыхтоўцы арганічных угнаенняў. На гэтую дату наогул не займаліся вывазкай у эксбазе “Стралічава” і КСУП “Веляцін”.

Адчувальную дапамогу хлебаробам раёна аказваюць механізатары ПМС. Толькі ў “Стралічава” яны даставілі на палеткі 4674 тоны арганічных угнаенняў, дапамагаюць і працаўнікам палёў агракамбіната “Віць”.

На здымку: тэхніка ПМС каля фермы в. Куравое. На пагрузцы працуюць  Дзмітрый Танкоў і Уладзімір Здрок, а транспарціроўкай угнаенняў заняты вадзіцелі МАЗаў АТУП-14.


Уладзімір СЯМЁНАЎ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *