Падарункі для ветэранаў вайны і працы


Прыемны сюрпрыз з нагоды 8 Сакавіка зрабілі работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ўсім  састарэлым адзінокім жанчынам бальніцы сястрынскага догляду ў в. Глінішча. Яны павіншавалі іх са святам і ўручылі падарункі.

Віншаванні і падарункі напярэдадні Дня жанчын  прымалі ад выконваючай абавязкі дырэктара цэнтра  Г.М. Скачко таксама паважаныя жыхаркі горада 95-гадовая Станіслава Уладзіміраўна Цішкевіч  (на здымку справа) і Вольга Васільеўна Рубіс.

У межах акцыі “Мы вас віншуем, баявыя сяброўкі!” аддзел па справах моладзі райвыканкома і РК БРСМ падрыхтавалі падарункі для жанчын, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны нароўні з мужчынамі абаранялі свабоду і незалежнасць Радзімы. Шчыра дзякавалі ветэраны вайны Алена Карлаўна Ціток (на здымку ўверсе), Лідзія Барысаўна Ходас, Зінаіда Георгіеўна Гузок і Еўдакія Андрэеўна Сядова першаму сакратару райкома БРСМ Л.А. Гаркуша, якая наведала іх на даму.



У межах абласной акцыі “Мы вас віншуем, баявыя сяброўкі!” у раённым краязнаўчым музеі прайшоў урок мужнасці, арганізаваны работнікамі аддзела культуры райвыканкома. Галоўнымі віноўніцамі ўрачыстасці сталі жанчыны-ветэраны Зінаіда Георгіеўна Гузок і Вольга Васільеўна Рубіс.

Са словамі шчырых пажаданняў здароўя, шчасця, даўгалецця да іх звярнуўся старшыня раённай ветэранскай арганізацыі М.С. Скрыпчанка і ўручыў кветкі і памятныя падарункі. 

 З вялікай зацікаўленасцю слухалі ўспаміны ветэранаў  аб ваенным ліхалецці вучні другой і трэцяй  гарадскіх школ.

Ад выступленняў вучняў 3 “А” класа сярэдняй школы  № 3,  якія займаюцца ў тэатральным гуртку пры ГЦКіС “Меліяратар”, сэрцы паважаных жанчын напоўнілася пачуццём бязмежнага шчасця, з’явіўся захоплены бляск у іх вачах. Перад гасцямі таксама выступілі самадзейныя артысты ГЦКіС А.І. Атрошчанка, Л.А. Бачына, В.М. Бордак.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *