Хайнічанкі — лепшыя ў вобласці

Спорт

На мінулым тыдні прайшла 22-я школьная спартакіяда Гомельскай вобласці па валейболу сярод дзяўчат. Каманда нашага раёна, якая складалася з вучаніц дзяржаўнай гімназіі, упершыню стала пераможцай у гэтых прадстаўнічых спаборніцтвах.

У сваёй падгрупе ва ўсіх гульнях дзяўчаты перамаглі з лікам 2:0. У фінале сустрэліся з камандамі з Лельчыц і Чачэрска і атрымалі ўпэўненую перамогу. Заслужанымі ўзнагародамі для юных хайнічанак сталі кубак і дыплом адпаведнай ступені.

Каманду ў складзе Кацярыны Серады, Наталлі і Маргарыты Навакоўскіх, Ганны Цэйка, Вікторыі Мароз, Ірыны Кандрашэўскай, Вікторыі Прымачэнка і Крысціны Дрожжа трэніруе С.В. Цярэшчанка (на здымку).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *