Кошт адной перамогі

Спорт

Паспяхова вырашылася інтрыга першынства раёна па футболу, гульні якога завяршыліся ў другой дэкадзе верасня. Пераможцамі гэтых спаборніцтваў сталі футбалісты ААТ “ПірамСервіс”, якія, набраўшы 29 ачкоў, на кошт адной перамогі (3 ачкі) апярэдзілі каманду эксбазы “Стралічава” (у актыве спартсменаў эксбазы 26 набраных ачкоў).

Цікава, што, мяркуючы па ўсяму, для канчатковага размеркавання прызавых месцаў вырашальнай стала менавіта гульня паміж гэтымі сапернікамі, у якой верх узялі футбалісты акцыянернага таварыства – 6:2.

Яшчэ на тры ачкі ад самай атакуючай каманды спаборніцтваў адстала каманда ПМС “Клюф”, на рахунку якой 23 набраныя ачкі. Далей месцы размеркаваліся так: 4-е месца – футбалісты КЖУП “Хойніцкі камунальнік”, 5-е – каманда РАУС, 6-е – “Юніёр” (гімназія), 7-е – калектыў фізкультуры ТБЗ і на апошнім – футбалісты ПДРЭЗ, якія зняліся з турніра пасля заканчэння яго першага круга.



Віктар НАЗАРАНКА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *