Выхаванне са спартыўным ухілам

Спорт

У ДПТВ-183 прайшоў турнір па міні-футболу сярод падлеткаў вучылішча, дзяржаўнай гімназіі, другой і трэцяй гарадскіх школ, у тым ліку і тых, што знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі і камісіі па справах непаўналетніх, а таксама супрацоўнікаў раённага аддзела ўнутраных спраў і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел па справах моладзі, раённы камітэт БРСМ, аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму і камісія па справах непаўналетніх райвыканкома.

Як адзначыла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх А.С. Содаль, такія гульні, дзе падлеткі на роўных сустракаюцца са старэйшым пакаленнем, даюць магчымасць выправіць паводзіны непаўналетнім правапарушальнікам, дапамагаюць ім адчуць разуменне і павагу з боку дарослых.

У выніку спаборніцтваў месцы размеркаваліся наступным чынам. На шостым – СШ № 2 г. Хойнікі. Састаў гэтай каманды быў самым юным – складаўся з вучняў шостых і восьмых класаў. На пятым месцы – ДПТВ-183, чацвёртым – сярэдняя школа № 3, якая ў гульні за трэцяе месца ўступіла камандзе РАНС з лікам 4:7. У паядынку за першае месца сустрэліся каманды РАУС і дзяржаўнай гімназіі. Вопыт узяў сваё: з лікам 5:4 перамаглі супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў.

Усе ўдзельнікі спартыўных спаборніцтваў акрамя добрага настрою атрымалі салодкія падарункі і дыпломы.


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *