Ганаровае трэцяе месца

Спорт

У Гомелі прайшоў традыцыйны міжнародны турнір па цяжкай атлетыцы памяці вядомага трэнера А.Э. Гурыновіча, у якім прынялі ўдзел спартсмены 1993 года нараджэння і маладзей з Беларусі, Украіны і Расіі.

Пасланцы нашага раёна ў агульнакамандным заліку занялі трэцяе месца, прапусціўшы наперад цяжкаатлетычныя дружыны Гомеля і Гродна.

У індывідуальным заліку пераможцамі турніру сталі Яўгеній Губанькоў (вагавая катэгорыя да 45 кг), Антон Шубянок (да 56 кг) і Андрэй Карась (звыш 94 кг). Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны Павел Шышкін у катэгорыі да 38 кілаграмаў, а трэція сумы балаў набралі Іван Бажко (да 34 кг) і Дзмітрый Краўчанка (да 50 кг).

Каманду да спаборніцтваў рыхтавалі трэнеры СДЮШАР А.Шпарун, А.Навіцкі, А.Бяляўскі і М.Глушакоў.


Віктар МІХАЙЛАЎ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *